• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных справаў Славакіі Міраславам Улахоўскім дапамогу добраахвотнікам і сітуацыю з вагнераўцамі

    29 жніўня, 2023

    Міністр выказаў падтрымку дэмакратычным сілам і беларусам, якія працягваюць барацьбу за дэмакратычныя змены. Падчас сустрэчы Ціханоўская ўзняла пытанне палітычных вязняў і іх неадкладнага вызвалення. Ціханоўская падкрэсліла, што сітуацыя крытычная і патрабуе ўмяшання міжнародных арганізацыяў.

    Ціханоўская абмеркавала з міністрам сітуацыю з вагнераўцамі і правакацыямі з боку рэжыму Лукашэнкі, парадак дня на Генасамблеі ААН. Таксама яна папрасіла Славакію ўзняць пытанне Беларусі і арганізаваць асобную дыскусію, прысвечаную нашай краіне. Ціханоўская папрасіла міністра ўключаць прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі ў працу Бухарэсцкай дзявяткі, а таксама ўзняць тэму Беларусі на гэтай платформе.

    Ціханоўская распавяла пра рашэнне дэмакратычных сілаў пра еўрапейскі выбар беларусаў і сяброўства ў Еўрасаюзе як стратэгічны прыярытэт і папрасіла міністра падтрымаць гэта. Ціханоўская распавяла пра праект беларускага пашпарта. Зараз ідзе праца па вырабе ўзораў, і паколькі пытанне прызнання тычыцца нацыянальнай юрысдыкцыі, Ціханоўская папрасіла Славакію разглядзець такую магчымасць.

    Абмеркавалі таксама магчымую дапамогу Славакіі беларускім добраахвотнікам, а таксама ветэранам, якім патрэбная рэабілітацыя. 

    «Ад 2020 года Славакія паслядоўна падтрымлівае нашую працу на міжнароднай арэне, далучаецца да санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, выдае стыпендыі беларускім студэнтам і навукоўцам і, што вельмі важна, працягвае выдаваць вялікую колькасць візаў. Для нас вельмі важныя гэтыя адносіны», – адзначыла Ціханоўская па выніках сустрэчы.

    Апошнія навіны