Святлана Ціханоўская: «Рашэнне шведскага Нобелеўскага фонду адклікаць запрашэнні паслам Лукашэнкі і Расіі – знак салідарнасці з беларускім і ўкраінскім народамі. Да таго ж гэта акт падтрымкi нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, які ужо некалькi гадоў незаконна ўтрымліваецца за кратамі рэжымам Лукашэнкі.
Я бачу ў гэтым рашэннi фонду прынцыповую падтрымку тых каштоўнасцяў, для аховы якiх i стваралася iнiцыятыва. З людзьмi, якiя ўхваляюць вайну, апраўдваюць гвалт, адмаўляюць каштоўнасць чалавека – немагчыма весцi цывiлiзаваны дыялог.
Спадзяюся, што і Нарвежскі камітэт устрымаецца ад запрашэння паслоў Лукашэнкі і Пуціна ў Осла. У мiнулым годзе вы зрабілі важнае рашэннe ўганараваць Алеся Бяляцкага прэмiяй мiру. I хай гэта не вызвалiла праваабаронцу з турмы, але дакладна ўмацавала яго дух, натхнiла змагацца далей яго паплечнiкаў. У якасцi альтэрнатывы прадстаўнiкам рэжымаў-агрэсараў, прапаную запрасiць на iмпрэзу жонку Алеся Бяляцкага – Наталлю Пінчук, а таксама прадстаўнікоў вольнай Беларусі. Бо iх iдэi ды дзеi куды больш адпавядаюць нобелеўскім iдэалам».