29 ліпеня на шматлікіх YouTube-каналах, а таксама на канале Святланы Ціханоўскай, пройдзе анлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!».
Святлана Ціханоўская: «Гэты марафон выдатны прыклад таго, што калі прыходзіць час рабіць добрую справу, то мы ўсе аб’ядноўваемся і можам рабіць яе рабіць разам.
Давайце падчас марафону пакажам, што вызваленне людзей з турмаў – патрэбнае ўсяму нашаму народу. Гэта будзе мэсаджам не толькі беларусам, а ўсяму свету – мы працягваем барацьбу, мы працягваем дапамагаць адно адному.
Я асабіста зраблю ўсё магчымае, каб пра вынікі марафону даведаўся ўвесь свет. Эфект ад нашай дзейнасці нашмат большы, калі мы нешта робім разам. Таму я прашу кожнага, хто мае такую магчымасць, падтрымайце гэтую ініцыятыву».
Далучыцца да марафону і падтрымаць палітзняволеных і іх сем'і можна на сайце https://salidarnasc.com/.