Святлана Ціханоўская: «Усе бацькі цудоўна ведаюць, што сабраць дзіця ў школу – гэта не проста адвесці яго на лінейку. Гэта выдаткі, якія пад сілу далёка не кожнай сям'і.
Толькі за апошнія тры гады затраты на зборы аднаго дзіцяці ў школу выраслі амаль на 30 адсоткаў. А заробкі бацькоў, на жаль, такім ростам пахваліцца не могуць. Сем'і вымушаныя збіраць на новы касцюм за некалькі месяцаў да таго, як яго надзене дзіця, якое ўжо вырасла за лета. Дзіця, якому хочацца даць усё самае лепшае.
Не толькі мы з вамі гэтага хочам. Таксама моцна гэтага хочуць і нашыя палітвязні. Яны не бачаць тое, як радасна іх дзеці прыносяць дадому першую дзясятку, займаюць прызавое месца ў спаборніцтвах. Але яны хочуць быць упэўненыя, што іх дзеці не задумваюцца пра тое, што сканчаецца асадка і няма запаснога сшытку. Прама зараз можна дапамагчы палітвязням сабраць сваіх дзяцей у школу. Дык давайце дапаможам разам!»