Правядзенне канферэнцыі было ініцыяванае дарадцай Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, прафесаркай ЕГУ – Таццянай Шчытцовай. Арганізатары канферэнцыі: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня), Украінскі каталіцкі ўніверсітэт (Львоў), Карлаў універсітэт (Прага).
- На канферэнцыі прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
– вынікі і ўрокі посткаланіяльных даследаванняў у Беларусі і Украіне;
– канец «постсавецкасці» і рэцэнтралізацыя ўсходнееўрапейскіх даследаванняў;
– дэкаланізацыя, нацыятворчасць, еўрапеізацыя – скрыжаванні і парадоксы;
– універсітэт як пляцоўка і рухавік дэкаланізацыі;
– перспектывы беларускіх і ўкраінскіх даследаванняў у глабальным кантэксце.
Прымаюцца заяўкі на арганізацыю тэматычных панэляў, арганізацыю дыскусій і індывідуальныя даклады. Працоўныя мовы: англійская, беларуская, украінская.
Для таго каб прыняць удзел у канферэнцыі неабходна да 15 ліпеня запоўніць анлайн-форму.