• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларусы, я намі ганаруся!

    31 ліпеня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Да апошняй хвіліны я сачыла за тым, як пройдзе наш марафон. Мы разам сабралі 574 306 еўра для дапамогі палітзняволеным і іх сем’ям. 

    Цягам тыдня ўсе сабраныя грошы Назіральная рада на чале з прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Воляй Гарбуновай размяркуе паміж 13 ініцыятывамі і фондамі. У арганізацыяў будзе 2 месяцы на тое, каб накіраваць дапамогу палітзняволеным і іх блізкім. А ўжо ў лістападзе мы ўбачым публічную справаздачу.

    Я дзякую кожнаму, хто ахвяраваў грошы. Дзякую актывістам, палітыкам, праваабаронцам і артыстам, якія прынялі ўдзел у марафоне. Вялікі дзякуй усім журналістам і незалежным беларускім медыя, якія аб’ядналіся вакол адной мэты. І, вядома, давайце разам падзякуем Волі Гарбуновай і яе камандзе за арганізацыю такой ініцыятывы – гэта так важна для ўсіх нас.

    Гэты марафон зноў даў веру ў тое, што мы, беларусы, здольныя аб’яднацца. Мы здольныя дапамагаць адно аднаму, дзе б мы ні знаходзіліся. Разам мы зноў паказалі ўсяму свету, што нам не ўсё адно на лёсы тых, хто зараз знаходзіцца ў закладніках рэжыму.

    Дарагія, памятайце галоўнае – для дапамогі адно аднаму не патрэбная нейкая нагода ці асаблівая дата. Салідарнасць і ўзаемны клопат заўсёды былі і будуць нашай сілай. А іх вынік – так радуе і зараджае натхненнем усіх нас. Я заўсёды кажу, што веру ў беларусаў. І вы, мае дарагія, таксама не забывайцеся верыць адно ў аднаго. 

    Дабранач!»


    Фота @motolkohelp
    Апошнія навіны