На 30-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ была прынятая выніковая дэкларацыя і шэраг рэзалюцый па Беларусі. Беларусь паставіла ў АБСЕ своеасаблівы рэкорд – у тэксце выніковай дэкларацыі нашая краіна згадваецца 64 разы.
- Што ПА АБСЕ пастанавіла ў дачыненні да Беларусі?
– Прызнала Беларусь краінай-суагрэсаркай і запатрабавала рэжым спыніць падтрымку расійскай агрэсіі.
– Указала на факт «мяккай анэксіі» Беларусі з боку Расіі.
– Прызнала рэжым Лукашэнкі нелегітымным, а таксама адказным за падтрымку вайны.
– Запатрабавала неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў.
– Заклікала дзяржавы-ўдзельніцы падтрымліваць беларускія ініцыятывы і дэмакратычныя сілы.
Каментар дарадцы Ціханоўскай па міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзькі – па спасылцы.