• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская пра вынікі галасавання ў Раду Бяспекі ААН: «Гэта адзнака рэжыму Лукашэнкі міжнароднай супольнасцю – і яна нездавальняючая»

    06 чэрвеня, 2023

    «Сёння Генеральная Асамблея ААН сказала рашучае «не» рэжыму Лукашэнкі на выбарах у Раду Бяспекі ААН. Толькі 38 краінаў аддалі яму свае галасы, тым часам як Славенія атрымала пераканаўчыя 153 галасы. Упершыню ад пачатку крызісу пасля выбараў 2020 года ўсе краіны свету маглі выказацца пра сваё стаўленне да незаконнага рэжыму. 153 дзяржавы прагаласавалі супраць дыктатуры і беззаконня ў Беларусі. 

    Гэта адзнака міжнароднай супольнасці таму, як рэжым Лукашэнкі парушае правы чалавека, міжнароднае права, распачынае ўзброеную агрэсію супраць Украіны і размяшчае чужую ядзерную зброю на тэрыторыі нашай краіны. Наступствы гэтых дзеянняў адчуваюць беларусы, нашыя суседзі, у гэтага ёсць шкодны эфект і для глабальных інтарэсаў. Гэта адзнака здольнасці рэжыму Лукашэнкі быць адказным міжнародным партнёрам для іншых краінаў свету – і яна нездавальняючая. 

    Беларусь абавязкова будзе абраная ў Раду Бяспекі ААН – калі мы вызвалім яе ад дыктатуры, няпрошанай ваеннай прысутнасці і залежнасці ад чужых інтарэсаў, і пабудуем дэмакратычную краіну».

    Апошнія навіны