• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцай МЗС Нарвегіі Аннікен Хюітфельд

    Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу ў анлайн-фармаце з новай міністаркай замежных спраў Нарвегіі Аннікен Хюітфельд. Важнай тэмай сустрэчы з міністаркай стала супрацоўніцтва нарвежскай кампаніі Yara з «Беларуськаліем». Нягледзячы на ​​прыняўшыя сілу ў гэтым месяцы амерыканскія санкцыі супраць гэтай беларускай кампаніі, а таксама новыя санкцыі супраць Беларускай калійнай кампаніі Yara працягвае набываць беларускі калій. Ціханоўская атрымала […]
    16 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская заклікае падпісацца на новы канал Сяргея Ціханоўскага «Турма Для Жыцця»

    Гэта канал, дзе будуць публікавацца навіны, цытаты, фрагменты лістоў і звароты Сяргея. Святлана Ціханоўская паведамляе, што з дапамогай гэтага канала Сяргей Ціханоўскі хоча размаўляць з беларусамі, нават знаходзячыся ў калоніі: «Сяргей хоча, каб ягоны голас быў чутны. Таму запускаецца новы тэлеграм-канал «Турма Для Жыцця». Гэта канал пра тое, што адбываецца з ім у турме, як […]
    16 снежня, 2021

    Падчас саміту Усходняга партнёрства Святлана Ціханоўская правяла шэраг працоўных сустрэч з кіраўнікамі ўрадаў краін ЕС

    Святлана Ціханоўская падчас саміту Усходняга партнёрства сустрэлася з кіраўнікамі ўрадаў шасці краін ЕС: канцлерам Аўстрыі Карлам Нехамерам; прэм'ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам; прэм'ер-міністрам Славакіі Эдуардам Хегерам; прэм'ер-міністрам Люксембурга Ксаўерам Бетэлем; прэм'ер-міністрам Бельгіі Аляксандарам дэ Кро; прэм'ер-міністаркай Фінляндыі Саннай Марын. Падчас кожнай з сустрэч беларуская лідарка падзякавала палітыкам за пастаянную і паслядоўную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і […]
    15 снежня, 2021

    Пасля савецкай сістэмы адукацыі: як прасоўваць альтэрнатывы?

    17 снежня а 14:00 па мінскім часе (13:00 па Вільні і Кіеве, 12:00 па Варшаве) адбудзецца экспертная дыскусія на тэму «Пасля савецкай сістэмы адукацыі: як прасоўваць альтэрнатывы?». Мерапрыемства арганізуецца «Банкам Ідэй» сумесна з Офісам Святланы Ціханоўскай. Падчас дыскусіі выступяць: Тарас Фінікаў – прэзідэнт Міжнароднага фонду даследаванняў адукацыйнай палітыкі, прафесар факультэта «Artes Liberales» Варшаўскага ўніверсітэта, намеснік міністра адукацыі […]
    15 снежня, 2021

    Палітыкі ЕС і ЗША пракаментавалі прысуд фігурантам «справы Ціханоўскага»

    Гомельскі абласны суд сёння вынес прысуд фігурантам «справы Ціханоўскага», па якім Сяргею Ціханоўскаму прысудзілі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а іншыя палітвязні атрымалі тэрміны ад 14 да 16 гадоў. Расказваем, як на гэта адрэагавалі палітыкі з ЕС і ЗША. Кіраўніца МЗС Германіі, Аналена Бербак: «Я хацела б паўтарыць наш заклік да неадкладнага і безумоўнага вызвалення […]
    15 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Бельгіі

    Падчас працоўнага візіту ў Бельгію Святлана Ціханоўская ў Антвэрпене сустрэлася з беларусамі Бельгіі і адказала на іх пытанні ў царкве Святога Сэрца. Гэтая царква была створаная супольнымі намаганнямі беларусаў, што жывуць у Бельгіі і іншых суседніх краінах. У царкве Святога Сэрца ёсць крыж і шыльда ў гонар Вітольда Ашурка.  Ціханоўская: «Сэрца было адным з сімвалаў руху за перамены, які […]
    14 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Антвэрпэна

    Падчас працоўнага візіту ў Бельгію Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Антвэрпэна і адказала на іх пытанні ў царкве Святога Сэрца. Гэтая царква была створаная супольнымі намаганнямі беларусаў, што жывуць у Бельгіі і іншых суседніх краінах. У царкве Святога Сэрца ёсць крыж і шыльда ў гонар Вітольда Ашурка.  Ціханоўская: «Сэрца было адным з сімвалаў руху за […]
    14 снежня, 2021

    Планы беларускіх дэмакратычных сілаў на наступны год

    ​16 снежня a 17 гадзіне па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеву, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўная дыскусія з сінхронным перакладам па тэме «Планы беларускіх дэмакратычных сілаў на наступны год». Асноўны выступ: Святлана Ціханоўская, лідэрка дэмакратычнай Беларусі. Прамоўцы: Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай. Таццяна Марыніч, прадстаўніца Каардынацыйнага савета па бізнесе […]
    14 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская – пра «прысуд» Сяргею Ціханоўскаму

    «Я запісваю гэтае відэа да абвяшчэння так званага «прысуду» Сяргею. Я ўяўляю, якая там будзе лічба – і вельмі складана будзе псіхалагічна яе прыняць. Але, з іншага боку, год, дваццаць, сто гадоў – гэта ненармальна. Гэта незаконна і гэта не тое, з чым можна мірыцца. Таму каментуючы яго так званы «прысуд», я буду задаваць сабе […]
    14 снежня, 2021

    «Рабочы Рух», Фонд медыцынскай салідарнасці, Беларуская рада культуры і Сумленныя людзі збіраюць інфармацыю пра супрацоўнікаў, рэпрэсаваных па палітычных прычынах

    Сабраныя дадзеныя адправяцца ў міжнародныя арганізацыі, сярод якіх Камітэт па правах чалавека ў ААН, Міжнародная арганізацыя працы і Хельсінкскі камітэт. Гэтая інфармацыя ў будучыні дазволіць заклікаць да адказнасці вінаватых у парушэннях. Асабістыя дадзеныя не будуць апублікаваныя без вашай дадатковай на гэта згоды. Калі на вас ціснулі, калі вам пагражалі звальненнем па артыкуле, прымушалі пісаць заяву […]
    13 снежня, 2021

    Вынікі агульнай сустрэчы дэмсілаў і кіраўніцтва ЕС: галоўнае з выступаў усіх бакоў

    Завяршылася шматбаковая сустрэча дэмакратычных сілаў Беларусі з кіраўніцтвам ЕС у асобе вярхоўнага прадстаўніка па знешняй палітыцы ЕС Жазэпа Барэля, прэзідэнта Еўрапейскай рады Шарля Мішэля і 12 міністраў замежных спраў еўрапейскіх дзяржаў. Пра што казалі міністры: Міністр замежных спраў Харватыі Гордан Грліч-Радман сказаў, што Харватыя будзе трымаць Беларусь у парадку дня і падтрымліваць грамадзянскую супольнасць. Міністр […]
    13 снежня, 2021

    Пра што гаварыла Ціханоўская на агульнай сустрэчы дэмсілаў і кіраўніцтва ЕС

    Пачалася шматбаковая сустрэча дэмакратычных сілаў Беларусі з кіраўніцтвам ЕС у асобе вярхоўнага прадстаўніка па знешняй палітыцы ЕС Жазэпа Барэля і прэзідэнта Еўрапейскай рады Шарля Мішэля. Міжнародную супольнасць прадстаўляюць 12 міністраў замежных спраў: Аўстрыі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Польшчы, Румыніі, Славеніі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі. Дэмакратычныя сілы прадстаўляюць лідарка Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАК Павел Латушка, прадстаўнікі […]
    12 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай Еўракамісіі

    Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. 28 траўня фон дэр Ляен абвясціла Ціханоўскай пра зацвярджэнне Плана дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі ў памеры 3 мільярдаў еўра. Святлана Ціханоўская на сустрэчы расказала пра планы дэмакратычных сілаў на найбліжэйшы час і транзітны перыяд. Пасля асабістай сустрэчы з Ціханоўскай кіраўніца Еўракамісіі заявіла […]
    12 снежня, 2021

    Будучыня адносінаў Беларусь-ЕС: Святлана Ціханоўская і дэмакратычныя сілы Беларусі едуць на перамовы з кіраўніцтвам ЕС

    Увечары 12 снежня ў штаб-кватэры Рады ЕС і Еўракамісіі ў Бруселі адбудзецца шэраг сустрэчаў вышэйшага ўзроўня: дэмакратычныя сілы Беларусі сустрэнуцца з кіраўніцтвам Еўропы. Першая – гэта перамовы Святланы Ціханоўскай і кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен. 28 траўня фон дэр Ляен абвясціла Ціханоўскай пра зацвярджэнне Плана дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі ў памеры 3 мільярдаў […]
    12 снежня, 2021

    Валер Кавалеўскі: «Тое, што адбываецца зараз у Беларусі – гэта тэрор»

    Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах і кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі ў інтэрв'ю «SENS» распавёў пра міжнародную дзейнасць Офіса, а таксама адказаў на пытанні аб унутранай працы.  Пра што казаў Кавалеўскі – сцісла: – Чым займаецца Ціханоўская апроч сустрэч з прадстаўнікамі ЕС. – Як наладжана праца Офіса знутры: аддзелы, ініцыятывы, валанцёры. – Чаму зараз […]
    11 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская падзякавала прадстаўнікам дэмсілаў за працу

    Святлана Ціханоўская завяршыла працоўны візіт у Польшчу, дзе сустрэлася з Анджэем Дудам і прыняла ўдзел у Саміце за дэмакратыю па ініцыятыве Джо Байдэна. Але большай часткай яе графіка сталі сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў. Яна сустрэлася з Паўлам Латушкам і НАК, правяла агульныя працоўныя сустрэчы з чальцамі КР і каманды Бабарыкі, з камандай ByPol, эканамічнай […]
    11 снежня, 2021

    У чым розніца паміж «very, deeply, strongly concerned» і «gravely, extremely, seriously concerned»? Прамова Ціханоўскай на Саміце за дэмакратыю

    «Перш за ўсё, я хачу падзякаваць прэзідэнту Байдэну за арганізацыю гэтага саміта. Прэзідэнт Наўседа, Паважаныя кіраўнікі дзяржаў, дарагія сябры, Дазвольце мне сказаць, што я адчуваю. Дазвольце мне быць самой сабой. Я злуюся. Тысячы маіх суграмадзян знаходзяцца ў турме, бо яны адважыліся выступіць супраць дыктатара. Усё пачалося як пратэст супраць сфальсіфікаваных выбараў, але стала барацьбой за […]
    10 снежня, 2021

    Вынікі сустрэчы Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды

    Сёння Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правялі афіцыйную сустрэчу ў Варшаве. Тэмы, якія яны абмеркавалі: – Дапамога беларусам, якія пакінулі краіну з-за пераследу рэжыму. Найбліжэйшым часам будуць унесеныя змены ў польскае заканадаўства, каб спрасціць умовы знаходжання беларусаў, вымушаных з'ехаць у Польшчу. Іх колькасць ацэньваецца ў 180 тысяч чалавек. – Дапамога незалежным медыя і […]
    09 снежня, 2021

    Валерый Кавалеўскі ўзяў удзел у абмеркаванні перспыктыў развіцця ініцыятывы і месцы Беларусі ў ёй

    ​У рамках падрыхтоўкі да саміта Усходняга партнёрства (УП), што мае адбыцца 15 снежня, Валерый Кавалеўскі ўзяў удзел у абмеркаванні перспыктыў развіцця ініцыятывы і месцы Беларусі ў ёй – сёння і ў будучым. У дыскусіі, арганізаванай дэпутатам Еўрапарламента Петрасам Аўштравічусам, узялі ўдзел кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў і дыпламатычных прадстаўніцтваў Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны, а таксама […]
    09 снежня, 2021

    Валер Кавалеўскі ўзяў удзел у абмеркаванні перспыктыў развіцця Усходняга партнёрства і месцы Беларусі ў ім

    ​У рамках падрыхтоўкі да саміта Усходняга партнёрства (УП), што мае адбыцца 15 снежня, Валер Кавалеўскі ўзяў удзел у абмеркаванні перспыктыў развіцця ініцыятывы і месцы Беларусі ў ёй – сёння і ў будучым. У дыскусіі, арганізаванай дэпутатам Еўрапарламента Петрасам Аўштравічусам, узялі ўдзел кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў і дыпламатычных прадстаўніцтваў Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны, а таксама прадстаўніца […]
    09 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Мюнхена

    «Некалькі дзён таму Сяргей казаў сваё апошняе слова ў так званым судзе – але паколькі працэс закрыты, яго ніхто не чуў. Амаль у той самы час я выступала ў Еўрапарламенце, і мае словы чула ўся Беларусь, уся Еўропа, іх мог чуць увесь свет. Вось чаму мы мусім дзейнічаць. Так склалася, што ў нас з вамі […]
    07 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнткай парламента Баварыі

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай парламента Баварыі. Ільзе Айгнер надзела бела-чырвона-белы строй у знак салідарнасці з беларусамі і выказала гатоўнасць аказваць усялякую падтрымку. Беларуская лідарка прапанавала дапамагаць рэлакантам і журналістам, адмовіцца ад бізнес-супрацоўніцтва з кашалькамі рэжыму і запусціць праграму рэабілітацыі для зняволеных па палітычных матывах.
    07 снежня, 2021

    Адукацыя ў Беларусі і адукацыйныя праекты для беларусаў у ЕС: перспектывы найбліжэйшай будучыні

    У чацвер, 9 снежня, а 17:00 па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеве, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вэбінар з сінхронным перакладам на беларускую мову па тэме «Адукацыя ў Беларусі і адукацыйныя праекты для беларусаў у ЕС: перспектывы найбліжэйшай будучыні». Мадэратарка: Алена Карасцялёва, прафесарка міжнароднай палітыкі; дырэктарка Глабальнага еўрапейскага цэнтра, […]
    07 снежня, 2021

    Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 29 лістапада – 5 снежня

    Адзіная стратэгія і ўзаемадапамога – Офіс Ціханоўскай правёў агульную сустрэчу ініцыятываў і арганізацый дэмакратычных сілаў. Сустрэча атрымалася, паколькі праекты дамовіліся пра новыя формы сумеснай працы, абмеркавалі агульныя планы дзеянняў на 2022 год. Платформа салідарнасці папоўнілася новымі ўдзельнікамі: на сайце https://belarusplatform.org/ вы можаце далучыцца да працы любой ініцыятывы. у канале https://t.me/belplatform можаце сачыць за вакансіямі. – […]
    05 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская падзякавала валанцёрам у іх Дзень

    «Абсалютна ўсе перадвыбарныя штабы і цяперашнія палітычныя сілы, ініцыятывы ад Голасу і Сумленных людзей да Байпола і самвыдату – уся інфраструктура дэмакратычных сілаў стаіць на плячах валанцёраў. Валанцёры вядуць медыя-каналы, пішуць сайты, распаўсюджваюць улёткі, носяць перадачы палітвязням. Майму мужу Сяргею Ціханоўскаму перадачы насілі менавіта валанцёры Краіны для жыцця. Менавіта валанцёры перакладалі маю прамову ў Еўрапарламенце […]
    05 снежня, 2021

    Сканчаецца другі дзень працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай у Швецыю

    Сёння Святлана Ціханоўскі правяла сустрэчы з памочніцай дзяржсакратара ЗША Карэн Донфрыд і амбасадарам ЗША пры АБСЕ Майклам Карпентэрам, міністрамі замежных спраў Нідэрландаў Бэнам Кнапенам, Даніі – Епэ Кофадам, Польшчы – Збігневам Раў, Ісландыі – Тордыс Колбрун Р. Гільфадотыр, італьянскім віцэ-міністрам Бэнедэта Дэла Вядова, міністаркай міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця Швецыі Мацільдай Эркранс. Суразмоўцы запэўнілі Ціханоўскую, што краіны працягнуць […]
    02 снежня, 2021

    Вынікі першага працоўнага дня візіту Святланы Ціханоўскай у Швецыю

    Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Стакгольме з новай прэм'ер-міністаркай Швецыі Магдаленай Андэрсан. Для Андэрсан сустрэча з Ціханоўскай стала першай міжнароднай на гэтай пасадзе. Прэм'ер-міністарка запэўніла, што Беларусь будзе знешнепалітычным прыярытэтам працы яе ўрада. Андэрсан і Ціханоўская абмеркавалі эфектыўнасць еўрапейскіх санкцый і што яшчэ можа зрабіць ЕС для вырашэння крызісу ў Беларусі. Яны таксама казалі пра павышэнне […]
    01 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнткай ПА АБСЕ

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнткай ПА АБСЕ Маргарэтай Седэрфельт, генсакратаром ПА АБСЕ Раберта Мантэла і бюро АБСЕ.  Ціханоўская выказалася пра ўдзел чыноўнікаў з Мінска ў мерапрыемствах АБСЕ і падкрэсліла, што гэты ўдзел рэжым успрымае як фармальны і ігнаруе заклікі да спынення гвалту і рэпрэсій, вызвалення палітвязняў. Нікога з прадстаўнікоў іншых краін больш не павінны […]
    01 снежня, 2021

    Еўрапарламент і канферэнцыя ў Вене: вакцыны для беларусаў, рэакцыя Еўропы – што засталося за кадрам?

    У гэтым відэа Святлана Ціханоўская, дарадца Франак Вячорка і менеджэрка стратэгічнай камунікацыі Офіса Анастасія Касцюгова абмяркоўваюць дзве самыя значныя падзеі міжнароднай працы ў лістападзе: канферэнцыю ў Вене і выступ у Еўрапарламенце. Яны раскажуць пра тое, як насамрэч была наладжаная канферэнцыя знутры і чаму ўсе абмеркаванні пра ўцягванне прадстаўнікоў рэжыму ў міжнародныя сустрэчы не мяняюць пазіцыі […]
    01 снежня, 2021