• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра смерць палітзняволенага Мікалая Клімовіча

    07 мая, 2023

    Святлана Ціханоўская: «У мінулым годзе палітвязень Мікалай Клімовіч намаляваў карыкатуру на Лукашэнку. Яго затрымлівалі ў снежні 2022 года, але выпусцілі праз некалькі дзён – бо ў мужчыны інваліднасць II групы па сэрцы і яму было дрэнна з сэрцам за кратамі. Але нягледзячы на такі стан здароўя, у лютым 2023 года суддзя Андрэй Бычыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча вынес прысуд: адзін год калоніі. Задумайцеся – чалавека асудзілі на год калоніі за тое, што ён намаляваў карыкатуру!

    Сёння Мікалай Клімовіч памёр. Я хачу выказаць шчырыя спачуванні яго родным і блізкім. Гэта велізарная трагедыя і велізарны боль для ўсіх нас. 

    Нельга дапускаць новых смерцяў. Цяпер у турмах утрымліваюцца сотні палітвязняў з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем. Усе палітвязні павінны выйсці на волю, а яны – першымі. І ўжо зараз трэба дапусціць да людзей у турмах родных і адвакатаў. Трэба вярнуць магчымасць перадаваць у турмы лекі – таму што людзей у калоніях ніхто не лечыць. Ніхто не павінен больш паміраць».

    Апошнія навіны