• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Першая сустрэча працоўнай групы па міграцыі ў Літве

    04 мая, 2023

    Сёння прайшла першая сустрэча працоўнай групы па пытаннях міграцыі і грамадскай бяспекі ў Літве. Рашэнне пра стварэнне групы было прынятае на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністаркай унутраных справаў Літвы Агнэ Білатайтэ.

    У склад працоўнай групы ўвайшлі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, ByPol, BYSOL, Беларускага дома правоў чалавека. А таксама прадстаўнікі МУС, МЗС і Дэпартамента міграцыі Літвы.

    • Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя актуальныя пытанні і праблемы беларусаў у Літве:

    – легалізацыя з нядзейснымі або страчанымі пашпартамі;
    – атрыманне дакументаў на дзяцей, якія нарадзіліся па-за межамі Беларусі і не маюць беларускіх пашпартоў;
    – атрыманне нацыянальных візаў і працягненне відаў на жыхарства па гуманітарных падставах.

    Бакі абмеркавалі варыянты вырашэнняў узнятых праблемаў і дамовіліся пра наступныя крокі. Працоўная група будзе праводзіць рэгулярныя сустрэчы, пра вынікі якіх будзе паведамляцца ў каналах.


    На фота: Святлана Ціханоўская і міністарка ўнутраных справаў Літвы Агнэ Білатайтэ падчас сустрэчы 5 красавіка.
    Апошнія навіны