У Дубліне Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з віцэ-прэм’ерам і міністрам замежных справаў краіны Міхолам Марцінам. Яна распавяла пра прысуды беларусам і масавыя рэпрэсіі, працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і дэмакратычных сілаў, пра важнасць падтрымкі беларускіх валанцёраў і добраахвотнікаў ва Украіне.
- Падчас сустрэчы абмеркавалі:
– Спрашчэнне візавых і міграцыйных працэдураў для беларусаў. Ціханоўская прапанавала вярнуць магчымасць беларусам наведваць Ірландыю па брытанскай візе.
– Падтрымку культурных праектаў і ініцыятываў, рэзідэнцыяў для беларускіх дзеячаў культуры.
– Удзел Святланы Ціханоўскай у Генасамблеі ААН увосень гэтага года, і арганізацыю мерапрыемства прысвечанага Беларусі.
– Міжнародную кампанію па недапушчэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі.
– Падтрымку праваабарончых ініцыятываў і сем’яў рэпрэсаваных, а таксама рэабілітацыю палітвязняў, якія выходзяць з турмаў.