• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага

    15 мая, 2023

    Учора Святлана Ціханоўская разам з паплечніцамі па жаночым трыа – Веранікай Цапкалай і Таццянай Хоміч (якая прадстаўляла палітзняволеную сястру Марыю Калеснікаву) узяла ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага. Летась яны атрымалі гэту прэмію, а сёлета – Уладзімір Зяленскі і народ Украіны. Гэта адна з самых прэстыжных палітычных узнагарод у свеце.

    Напярэдадні Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў Форуме Карла Вялікага. Яна распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, Віктарам Бабарыкам, Ігарам Лосікам, расказала пра смерць палітвязня Мікалая Клімовіча, прысуды партызанам і журналістам. Таксама Ціханоўская заклікала раздзяляць рэжым і народ, паказаць беларусам еўрапейскую перспектыву, прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці, у тым ліку за датычнасць да прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

    У асноўны дзень цырымоніі Ціханоўская разам з Таццянай Хоміч і Веранікай Цапкалай узялі ўдзел ва ўрачыстым богаслужэнні ў старадаўнім Ахенскім кафедральным саборы, а таксама ў самой цырымоніі. У Ахене ў кулуарах Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапарламенту Рабертай Метсолай, спікеркай Бундэстагу Барбель Бас, прэм'ерам Польшчы Матэушам Маравецкім, прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Ціханоўская таксама выступіла на мітынгу, прысвечанаму Украіне, дзе ўдзел бралі прэзідэнт Зяленскі і іншыя высокія госці.

    Увечары Ціханоўская сустрэлася асобна з былой прэзідэнткай Літвы Даляй Грыбаўскайце. Яны размаўлялі на тэму Беларусі, знікнення і хваробы Лукашэнкі, магчымых сцэнароў развіцця падзеяў. 

    Апошнія навіны