Святлана Ціханоўская: «21 траўня – гэта дзень, калі ва ўсіх гарадах свету, дзе ёсць беларусы, нас павінна быць сапраўды шмат, і мы павінны быць вельмі гучнымі: каб перадаць увесь боль, усю надзею і ўсю моц духу нашых улюбёных беларусаў, у якіх адабралі свабоду і голас. У гэты дзень мы павінны быць сілай, якая пакажа сусветнай супольнасці, што трэба ціснуць на рэжым мацней, патрабаваць вызвалення палітвязняў больш настойліва, і бескампрамісна настойваць на допуску родных і адвакатаў да Бабарыкі, Калеснікавай, Ціханоўскага, Статкевіча і ўсіх нашых герояў. Мы павінны паказаць: вось колькі беларусаў жывуць з болем пра палітвязняў кожны дзень, і вось колькі беларусаў хочуць змагацца за палітвязняў разам.
Нам не ўсё роўна. І няхай яны пра гэта даведаюцца».