Мы мусім паказаць, што нам не ўсё роўна. 21 траўня, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі, усе беларусы і беларускі павінны гучна нагадаць пра палітвязняў у Беларусі ўсяму свету. Так, каб інфармацыя пра гэта дайшла да саміх палітвязняў, беларусаў у краіне і ўсёй сусветнай супольнасці.
Каманда Офіса падрыхтавала некалькі варыянтаў таго, як кожны беларус і беларуска могуць узяць удзел і зрабіць свой унёсак у Дзень салідарнасці.