Святлана Ціханоўская: «Нядаўна мне напісаў беларус з Мінска: «У мяне на заводзе людзям упісваюць вялікія выходныя, прымушаюць браць адпачынкі за свой кошт і пераводзяць на «частковую эканомію энергіі і рэсурсаў». Усё з-за недахопу грошай».
Ведаеце, гэтая гісторыя не адзінкавая. Ледзьве не на кожным прадпрыемстве сумная сітуацыя. Бо зараз у Беларусі няма незалежных прафсаюзаў – ёсць толькі крыніца салодкіх падарункаў на Новы год і размеркавальнік пуцёвак. А тым часам парушаюць правы працоўных. Іх змушаюць браць адгулы ці адпачынкі за свой кошт, каб не плаціць грошы і скараціць вытворчасць. На прадпрыемствах па ўсёй краіне амаль штотыдзень праходзяць праверкі і масавыя звальненні.
У гэты ж час з'яўляюцца «новыя працоўныя месцы». На заводах і прадпрыемствах, у школах і ўніверсітэтах уводзяць пасады ідэолагаў. Усе яны занятыя тым, што правяраюць тэлефоны супрацоўнікаў і расказваюць пра страшны «калектыўны Захад». Па іх даносах звальняюць высакакласных спецыялістаў, якіх і так не хапае.
Толькі адну касту не закранулі масавыя звальненні – тых, хто служыць рэжыму і прымушае да лаяльнасці. Сілавікі і прапагандысты цяпер своеасаблівая «эліта», чые правы і прывілеі ў прыярытэце. І менавіта яны на пенсіі становяцца тымі самымі ідэолагамі.
Мы з вамі разумеем, што не хочам жыць і працаваць у такіх умовах. Мы не хочам такіх умоваў для нашых дзяцей і ўнукаў. Мы хочам жыць у цывілізаванай дзяржаве – дзе нармальныя ўмовы працы, дзе перапрацоўкі аплачваюць, дзе не трэба жыць ад заробку ад заробку, дзе на пенсію можна не выжываць, а вандраваць па ўсім свеце. І нашым жаданням сапраўды не па шляху з рэжымам, які працуе толькі на дабрабыт лаяльных сабе, а не на дабрабыт усяго народа».