Амбасадарка Ізраіля ў Літве Хадас Вітэнберг-Сільверстайн сёння наведала Офіс Святланы Ціханоўскай. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, пагрозу размяшчэння ядзернай зброі, беларуска-ізраільскія культурныя сувязі і супрацу Ізраіля з дэмакратычнай Беларуссю. Амбасадарка распавяла пра тое, што ўжо робіцца Ізраілем у сферы беларуска-ізраільскай культуры, у т.л. пераклады кніг і іншае.
«Мы адчуваем падтрымку і разуменне з боку Ізраіля. Мы бачым гатовасць Ізраіля да большай супрацы з дэмакратычнай Беларуссю – там няма ілюзіяў датычна рэжыму Лукашэнкі. Гэта добры знак», – сказала Святлана Ціханоўская.
Раней Ізраіль далучыўся да еўрапейскіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама вырашыў не дасылаць амбасадара ў Мінск.