Святлана Ціханоўская: «Толькі паводле звестак «Вясны» колькасць палітвязняў у Беларусі складае амаль 1500 чалавек. З падзеяў 2020 года ўжо як мінімум 728 чалавек выйшлі на волю пасля свайго палітычнага прысуду. Дагэтуль тысячы беларусаў адбываюць «хімію». Шмат хто адмаўляецца ад статусу палітвязня, абгрунтавана асцерагаючыся ціску ў турмах. Беларусаў, якія прайшлі праз палітычныя прысуды столькі, колькі жыве людзей у невялікім горадзе – скажам, Мёрах, Нароўлі ці Астраўцы.
28 сакавіка 2023 года затрымалі Арцёма, сына Анатоля Лябедзькі. Дома Арцёма чакае маленькая дачка, якая кожны дзень пытаецца: «А калі вернецца тата?». Проста ўявіце, колькі ў Беларусі такіх сем'яў, дзе бацькі не бачаць сваіх дзяцей, а дзеці – бацькоў.
Гэта тысячы чалавечых лёсаў – зламаных ці пакалечаных. І ўсе яны разлічваюць на нашую дапамогу і салідарнасць. Вераць у тое, што яны не адны. А мы з вамі не можам іх падвесці. Мы павінны паказаць ім і ўсяму свету – нам не ўсё роўна.
Далучайцеся да дня салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня. Арганізоўвайце акцыі і маршы ў сваіх гарадах. Пішыце лісты і збірайце перадачы. Дашліце данат у ініцыятывы ці падтрымайце зборы, якія арганізавалі беларускія актывісты ў падтрымку палітвязняў».
- Яўгенія Доўгая, журналістка і стваральніца праекта «Палітвязынка» збірае сродкі для жанчын, якія сядзяць у СІЗА і на «хіміі».
- Сяргей Доўгушаў, заснавальнік і кіраўнік «ЭтнаТрадыцыі», займаецца краўдфандынгам і збірае сродкі на дапамогу былым палітвязням, выданне кніг і альбомаў.
- Валярына Кустава – беларуская паэтка, вядучая праграмы «Беларус беларусу», збірае сродкі для герояў перадачы і расказвае пра кампаніі па зборы, якія ўжо існуюць.