• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​«Гэта прысуд усім беларусам, якія мараць пра сапраўдную беларускую Беларусь»

    11 мая, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сёння Паўлу Белавусу вынеслі прысуд – 13 гадоў зняволення. Людзі, якія ахвотна прымуць страту незалежнасці і далучэнне Беларусі да Расіі, вынеслі прысуд чалавеку, для якога Беларусь перадусім. Павел Белавус больш за 10 гадоў развіваў праекты ў сферы беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці. 

    Гэта прысуд не толькі Паўлу – гэта прысуд усім беларусам, якія мараць пра сапраўдную беларускую Беларусь. Краіну, дзе ведаюць сваю гісторыю, шануюць свае традыцыі, маюць нацыянальную годнасць, карыстаюцца роднай мовай. Усё гэта цяпер з’яўляецца для рэжыма «экстрэмізмам».

    У Паўла Белавуса на волі засталася жонка Кацярына і двое маленькіх дзяцей. У іх сям’і канфіскавалі машыны і нават частку бытавой тэхнікі. Пасля прысуду могуць апісаць і канфіскаваць абсалютна ўсё ў доме – ад кававаркі да мікрахвалёўкі. Я прашу вас падтрымаць Паўла і ягоную сям’ю. Гэтыя сродкі пойдуць на аплату працы адвакатаў і набыццё неабходных рэчаў для жыцця сям’і Паўла Белавуса».

    Дапамагчы сям'і Паўла Белавуса можна тут.

    Апошнія навіны