Сёлета ўзнагароду атрымаў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і народ Украіны. Летась прэмію атрымалі Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава.
Учора Святлана Ціханoўская запісала відэа, дзе павіншавала Уладзіміра Зяленскага і народ Украіны з атрыманнем прэміі: «Мае шчырыя віншаванні Прэзідэнту Зяленскаму і народу Украіны з прысуджэннем прэміі Карла Вялікага. Давайце разам выганім дыктатараў у мінулае і дружна пабудуем агульную будучыню».
Падчас візіта запланаваныя некалькі выступаў Святланы Ціханоўскай і ўдзел у мітынгу з нагоды ўручэння прэміі.