Ціханоўская: «Я хачу сказаць, каб мяне чулі ўсе: ў нас няма лішніх беларусаў»
«Цяпер мы працуем над дакументам, паводле якога ўдзельнікі Антываеннага Руху не будуць прыцягнутыя да адказнасці ў новай Беларусі за актыўныя дзеянні па абароне незалежнасці нашай краіны. Вы маеце канстытуцыйнае права на гэтую абарону. Усе ўдзельнікі плана «Перамога», якія будуць выконваць свае прадпісанні, таксама будуць вызваленыя ад адказнасці. Беларусы, якія сёння добраахвотна абараняюць Беларусь і Украіну, […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 15 сакавіка
Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #непадпарадкаванне У Мінску і Брэсце актывісты правялі антываенныя рэйды. Партызаны вывелі са строю перагон каля беларуска-ўкраінскай мяжы. На перагоне Даманава – Лясная (Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі) згас прахадны светлафор. Яны зрабілі непрыдатным абсталяванне ў рэлейнай шафе. На нейкі час […]
Беларусы ў Польшчы могуць бясплатна атрымаць сертыфікат, які пацвярджае іх часовую абарону, калі яны ўцяклі з Украіны
Польскае ўпраўленне па справах іншаземцаў дало тлумачэнне пра легальны статус знаходжання для беларусаў, якія прыбылі з Украіны на тэрыторыю Польшчы. Беларусы могуць скарыстацца часовай абаронай у адпаведнасці з Законам аб прадастаўленні абароны іншаземцам, калі яны прыбылі з Украіны і трапляюць пад адзін з пунктаў: – могуць даказаць, што да 24 лютага 2022 года яны карысталіся […]
Святлана Ціханоўская правядзе адкрытую размову з беларусамі Украіны
У сераду, 16 сакавіка, у 19:00 па Мінску Святлана Ціханоўская правядзе адкрытую размову з беларусамі, якія зараз жывуць ва Украіне ці дапамагаюць украінцам у якасці валанцёраў ці добраахвотнікаў. Калі вы знаходзіцеся ва Украіне – далучайцеся. Каб гарантавана патрапіць на званок, зарэгіструйцеся па гэтай спасылцы: https://zoom.us/meeting/register/tJwvfumrqzMpHtGa3_HrKBjumc-3SyrazVJB
Святлана Ціханоўская – пра злачынствы рэжыму, якія не спіша вайна
Ціханоўская: «Сёння 20-ты дзень вайны. У гэты дзень у нашай краіне, якую Лукашэнка зрабіў саўдзельніцай ваеннай агрэсіі, прынялі новую «Канстытуцыю». Але праводзіць рэферэндум падчас вайны, прымаць папраўкі ў Канстытуцыю падчас вайны – гэта тое ж самае, што праводзіць інаўгурацыю ўпотай ад усяго народа. Гавораць, вайна ўсё спіша. Але яна не спіша гэтаму рэжыму пазбаўленне Беларусі […]
Святлана Ціханоўская прыехала на склад, дзе фонд BYSOL і арганізацыя Blue/Yellow for Ukraine збіраюць гуманітарную дапамогу
На сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі арганізацый BYSOL і Blue/Yellow for Ukraine абмеркавалі, як скарэктаваць далейшую дапамогу і абмяняліся працоўнымі кантактамі. Ціханоўская адзначыла: «Я хачу падтрымаць усіх беларускіх добраахвотнікаў, усіх валанцёраў, якія дапамагаюць уцекачам. Мы разам працуем, каб дапамагчы Украіне – і разам працуем, каб абараніць беларускую незалежнасць».
Святлана Ціханоўская правядзе прамы эфір з Наталляй Хершэ
Сёння ў 21:40 па Мінску ў Інстаграме Святлана Ціханоўская правядзе прамы эфір з былой палітзняволенай Наталляй Хершэ. Яны сустракаюцца ў Жэневе падчас працоўнага візіту Ціханоўскай у Швейцарыю. Паглядзець прамы эфір можна ў інстаграме Святланы Ціханоўскай.
Ціханоўская адправілася з працоўным візітам у Швейцарыю, каб падтрымаць рэзалюцыю ААН супраць рэжыму Лукашэнкі
Год таму падчас візіту ў Швейцарыю Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з дэлегацыямі і спецдакладчыкамі ААН. Пасля гэтага Рада па правах чалавека ААН прыняла рэзалюцыю, якая запусціла механізм ААН па расследаванні і дакументаванні злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі. Расследаваннем заняўся Офіс Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет. 17 сакавіка 2022 года ў Радзе па […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Сакавік 2022 / Выпуск 4
Спампаваць дайджэст па пытаннях адукацыі і навыкі магчыма па спасылцы. Рэпрэсіі – За «захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» затрыманая і асуджаная да 13 сутак адміністрацыйнага арышту былая выкладчыца філфака БДУ, вядомая паланістка, прафесарка Ала Кожынава. Раней яе з палітычных прычынаў звольнілі з БДУ пасля 33 гадоў працы. – Суд Заводскага раёна г. Мінска прысудзіў экс-дацэнтцы кафедры італьянскай мовы МДЛУ Наталлі Дулінай 15 сутак […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 14 сакавіка
Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларусы Паўднёвай Карэі, Гданьска і іншых гарадоў Польшчы выйшлі на пратэст у падтрымку Украіны і супраць вайны. Святлана Ціханоўская і в.а. прадстаўніка па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр правялі прамы эфір па пытаннях беларусаў, якія вымушана беглі ў Польшчу […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 7-13 сакавіка
Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест. Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў BYSOL адправіў ва Украіну тры пікапы для беларускіх добраахвотнікаў, машыну хуткай дапамогі, мікрааўтобус, эвакуацыйныя джыпы. Закупіў два браневікі для медыкаў, 75 шлемаў, 70 бронекамізэлек, 323 метры матэрыялу для пашыву бялізны для ваенных, 128 кг дзіцячага харчавання і замовіў […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 12 сакавіка
Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларусы Вялікабрытаніі арганізавалі збор і дастаўку неабходных рэчаў для беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну. Free Belarus Center і Fundacja Gotowi do działania пры падтрымцы пажарных горада Кенты Асвенцымскага павета адправілі ва Украіну гуманітарную дапамогу. Фура з медыкаментамі, […]
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Офіса правялі тэлефанаванне з ініцыятывамі, займаючыміся дапамогай беларускім добраахвотнікам і ўкраінцам
Святлана Ціханоўская і яе каманда правялі тэлефанаванне з ініцыятывамі, якія ў межах Антываеннага Руху займаюцца дапамогай для беларускіх добраахвотнікаў і ўкраінцаў. Ціханоўская падзякавала ўсім за працу і прапанавала весці больш цесную каардынацыю. На тэлефанаванні прысутнічалі: Фонд BYSOL. Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Фонд Медыцынскай салідарнасці. Беларусы Амерыкі. Прадстаўнік беларусаў Францыі. Прадстаўнік ініцыятыўнай групы з дыяспары ў Чэхіі. […]
Чалец эканамічнай каманды Ціханоўскай Яўген Буры звярнуўся да беларускіх бізнесменаў
Яўген Буры, чалец эканамічнай каманды Святланы Ціханоўскай і кіраўнік Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, звярнуўся да бізнесменаў з Беларусі, якія застаюцца ў Беларусі і тых, хто пакінуў краіну. У гэтым відэа Яўген Буры прапануе рэкамендацыі бізнесу і расказвае, як ABBA можа дапамагчы. Прадумайце план экстранага выезду з Беларусі. Разглядайце варыянты выезду ў бязвізавыя краіны, калі […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 11 сакавіка
Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Каардынатарка Free Belarus Center распавяла пра тое, якую дапамогу ўцекачы з Украіны могуць атрымаць у Варшаве. Каманда Віктара Бабарыкі ініцыявала размову з паслом ЕС у Беларусі. Яны заявілі, што лічаць недапушчальным увядзенне візавых і фінансавых абмежаванняў у дачыненні […]
Што цяпер з візамі для беларусаў? Адказвае дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказвае на галоўныя пытанні, якія зараз узнікаюць у беларусаў пра візы, міграцыю і магчымасці ў Літве, Польшчы, Эстоніі, Германіі і іншых краінах. «Вы ўжо бачылі заяву Германіі, што немцы будуць прымаць уцекачоў з Беларусі. Таксама падтрымліваюць Славакія і іншыя краіны. Для студэнтаў адкрытая праграма Каліноўскага, універсітэты Латвіі і Румыніі чакаюць […]
Хто будзе абаронены ў Польшчы на падставе рашэння Рады ЕС? Адказ каманды Ціханоўскай і ЦБС для беларусаў
На сустрэчы з дырэктарам дэпартамента ўцякацкіх працэдураў кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская і Крысціна Рыхтэр – в. а. прадстаўніка па прававых пытаннях Офіса Святланы Ціханоўскай узнялі пытанні легалізацыі знаходжання беларусаў, якія прыбылі з Украіны ў сувязі з пачаткам расійскай ваеннай агрэсіі, а таксама пытанні прадастаўлення міжнароднай абароны для рэпрэсаваных асобаў. Дырэктар […]
Прадстаўнік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі падводзіць вынікі сённяшняга працоўнага дня
З Вашынгтона ён расказвае: – чаго атрымалася дасягнуць па міграцыйных пытаннях для беларусаў у краінах Еўропы і Амерыкі; – як развіваецца Антываенны Рух; – што робяць дэмсілы для паляпшэння стаўлення да беларусаў на фоне вайны; – пра падтрымку беларусаў, якія вымушаныя ўцякаць не толькі з Беларусі, але і з Украіны. Падпісвайцеся на Хронікі Антываеннага Руху: […]
Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю BBC HardTalk
Падчас візіту ў Лондан Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю BBC HARDTalk з аўдыторыяй больш за 70 млн гледачоў па ўсім свеце. Вось яго ўрывак: Ціханоўская: – Мы не хочам вяртацца ў мінулае, не хочам назад у часы СССР і эру «уплываў». Мы хочам быць незалежнай краінай са сваёй культурай і мовай. Краінай, дзе людзі могуць рухацца […]
Офіс Ціханоўскай абмеркаваў з прадстаўнікамі МЗС Польшчы сітуацыю з беларускімі ўцекачамі
Коратка аб тым, што абмяркоўвалася: Польскі бок падкрэсліў, што беларусаў праз 15 дзён пасля прыбыцця не будуць дэпартаваць з Польшчы. Але важна, каб усе, хто прыбыў, праактыўна вырашалі пытанні з дакументамі і займаліся легалізацыяй у краіне. Офіс нагадвае, што па пытаннях легалізацыі можна звяртацца ў Цэнтр беларускай салідарнасці і Беларускі Дом у Варшаве. МЗС Польшчы […]
Ціханоўская сустрэлася з паслом Украіны ў Вялікабрытаніі
Падчас працоўнага візіту ў Лондан Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом Украіны ў Вялікабрытаніі Вадзімам Прыстайкам і выказала падтрымку ўкраінскаму народу. Гэта той самы смелы пасол, які выказваўся пра ўдзел Украіны ў НАТА і шукаў падтрымку сваёй краіны ўсімі спосабамі. Ціханоўская падкрэсліла, што чытала артыкул Прыстайкі ў брытанскай газеце «Evening Standard» і не лічыць праўдай тое, […]
Германія дазволіла бязвізавы ўезд людзям, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне – у тым ліку беларусам
Такое правіла будзе дзейнічаць да 23 траўня 2022 года. Правіла распаўсюджваецца на тых грамадзянаў іншых краінаў, хто 24 лютага быў ва Украіне і мае від на жыхарства ва Украіне або статус міжнароднай абароны. Падчас візіту ў Берлін Святлана Ціханоўская ўздымала пытанне надавання статусу ваенных бежанцаў для беларусаў, якія зараз выязджаюць з Беларусі і Украіны ў […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 10 сакавіка
Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларуская кампанія Flo падтрымлівае Украіну, украінцаў і ўкраінак: ахвяравала 100 тысячаў даляраў Украінскаму Чырвонаму Крыжу і зрабіла прэміум-версію дадатку бясплатнай для ўкраінак на наступныя 3 гады. BYSOL у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Літвы распрацавалі мадэль на пастаўку […]
Вынікі працоўнага візіту Ціханоўскай у Вялікабрытанію
За апошнія два дні ў Лондане Святлана Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніцтвам МЗС, лідарамі парламенцкіх партый, экспертамі па бяспецы і абароне. Таксама яна дала інтэрв'ю вядучым брытанскім і еўрапейскім СМІ: Channel 4, Sky News, BBC HardTalk, Reuters, The Economist. Акрамя таго, Ціханоўская выступіла перад амбасадарамі і дыпламатамі 35 краінаў. Вось пра што ішла размова на […]
Святлана Ціханоўская – пра беларусаў, якія ва Украіне трапілі пад абстрэл з тэрыторыі Беларусі
«Сёння ўночы ў бамбардзіроўцы расійскімі войскамі ўкраінскага Карасценя загінуў мірны чалавек, яшчэ ў дваіх – апёкі, несумяшчальныя з жыццём. Двое з гэтых ахвяраў – беларусы. Удумайцеся: сёння ўночы ў беларусаў ляцелі ракеты з тэрыторыі Беларусі. І цяпер нашыя землякі ў бальніцы змагаюцца за жыццё, якое ў іх адбірае рэжым. Гэтая трагедыя паказвае ўсю сутнасць стаўлення […]
Ціханоўская звязалася з паслом Эстоніі, каб узняць пытанне выдачы беларусам эстонскіх візаў і электроннага рэзідэнцтва
Што стала вядома пасля размовы: – На дадзены момант краіна дае беларусам усе тыпы візаў, акрамя турыстычных. Падтрымка Эстоніяй дэмакратычнай Беларусі не змянілася. – Эстонія прыпыніла выдачу новых картак электроннага рэзідэнцтва з 7 сакавіка для беларусаў і расіянаў для прадухілення абыходу санкцый. – Урад не заклікаў эстонскія ўніверсітэты адмаўляцца ад прыёму беларускіх студэнтаў. Такое рашэнне […]
Асабістая размова з Ціханоўскай і яе камандай – у гэтую пятніцу
У пятніцу, 11 сакавіка, з 14:00 да 16:00 (па Мінску) вы можаце патрапіць на персанальную анлайн-сустрэчу са Святланай і яе камандай і асабіста задаць пытанне ці абмеркаваць сваю праблему. Навошта гэта трэба? На гэтай сустрэчы вы зможаце абмеркаваць са Святланай Ціханоўскай тое, што вас турбуе. Вы зможаце задаць пытанні пра антываенны рух, пра супраціў вайне […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 9 сакавіка
Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) пачала кампанію бясплатных экстраных кансультацый па пытаннях рэлакацыі, вываду сродкаў, легалізацыі і рэгістрацыі кампаній у Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі. Святлана Ціханоўская 9 і 10 сакавіка ў Лондане з працоўным візітам. Галоўная […]
Вынікі першага дня працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай у Лондан
Сёння Святлана Ціханоўская прыехала з візітам у Лондан, дзе правяла сустрэчы з брытанскім міністрам па пытаннях Еўрапейскага суседства і Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі Джэймсам Клеверлі, лідарам Лейбарысцкай партыі парламента Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, ценявым міністрам замежных справаў Дэвідам Лэмі, старшынём Камітэта па замежных справах Палаты грамадаў брытанскага парламента Томам Тугендхатам. На сустрэчах Ціханоўская: – распавяла пра Беларускі […]