Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у якасці патрона ў канферэнцыі «Дні ў выгнанні». Мерапрыемства арганізаванае ўжо пяты раз і адбываецца ў Гамбургу з 11 красавіка да 12 траўня. Учора Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на адкрыцці анлайн.
Яна распавяла пра асабісты досвед вымушанай эміграцыі і адзначыла, што ў выгнанні знаходзяцца сотні тысячаў беларусаў. Пры гэтым яны «стварылі жывую, дынамічную суполку», «падтрымліваюць Беларусь і Украіну, многія вучацца ці нават ствараюць уласныя кампаніі», а не паводзяць сябе як ахвяры. Усю прамову можна прачытаць па спасылцы.