Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з рэктарам ЕГУ прафесарам Кшыштафам Рыбіньскім. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.
- Пра што казалі на сустрэчы?
– Узмацненне ролі ЕГУ як універсітэта, які працуе ў інтарэсах дэмакратычнай Беларусі. Гэта можа адбывацца праз развіццё цеснага супрацоўніцтва з арганізацыямі беларускай грамадзянскай супольнасці, Офіса і Кабінета. Гаворка ішла пра падтрымку і развіццё беларускіх ініцыятываў і праектаў, стажыроўкі і інтэрнатуру для беларусаў, сумесныя канферэнцыі і праекты.
– Падтрымку беларускіх студэнтаў: абмеркавалі магчымасць дадатковых стыпендый, замарозкі коштаў навучання і развіцця самакіравання.
– Падтрымку беларускіх вучоных, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.
На сустрэчы зазначылі, што ЕГУ можа стаць пляцоўкай для падрыхтоўкі будучай рэформы адукацыі ў Беларусі.