• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Нельга ставіць знак роўнасці паміж беларусамі і памагатымі рэжыму

    14 красавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сёння прэзідэнт Літвы наклаў вета на закон, які ўводзіць абмежаванні для расіян і беларусаў у Літве.

    З самага пачатку мая каманда працавала для таго, каб абараніць правы беларусаў і зрабіць гэтыя абмежаванні менш жорсткімі. Мы падымалі гэтыя пытанні з МЗС і МУС Літвы, літоўскімі дэпутатамі. Па нашай прапанове, у апошнім законапраекце былі змякчаныя абмежаванні да беларусаў, і большасць дэпутатаў гэтыя прапановы падтрымала. Таксама я накіравала ліст прэзідэнту Наўседу з тлумачэннем, што абмежаванні не павінны закранаць беларусаў.

    Я перакананая, што нельга ставіць у адзін шэраг беларусаў і памагатых рэжыму, і нельга караць беларусаў за дзеянні рэжыму. Гэта Расія з дапамогай рэжыму Лукашэнкі пачала вайну, у той час як беларусы змагаюцца на баку Украіны, рызыкуюць сваім здароўем, свабодай і жыццём, праводзячы партызанскія акцыі ў Беларусі. Беларусы за мяжой супрацоўнічаюць з украінцамі, праводзяць антываенныя акцыі, ствараюць ініцыятывы і суполкі, якія дапамагаюць беларусам унутры краіны змагацца з дыктатурай, нягледзячы на жахлівыя рэпрэсіі і тэрор. Беларусы перавозяць бізнесы ў Літву, якія ўваходзяць у топ падаткаплатнікаў, і ўносяць важкі ўклад у эканоміку Літвы. Нарэшце, беларусы робяць свой унёсак і ў будучую перамогу Украіны.

    Безумоўна, мы вельмі цэнім усю падтрымку, якую Літва аказвала і працягвае аказваць у нашай барацьбе за дэмакратычную еўрапейскую будучыню Беларусі. І мы разлічваем на ўзважанае рашэнне літоўскага кіраўніцтва і літоўскага парламента, каб працягваць умацоўваць сувязі паміж нашымі народамі, а не будаваць паміж імі муры».

    Апошнія навіны