Святлана Ціханоўская: «Рэжым не першы год перапісвае гісторыю нашай краіны. Ён сцірае з падручнікаў імёны нашых герояў і найважнейшыя падзеі, падмяняе факты, расказваючы пра салодкае жыццё пры расійскай акупацыі. Замест таго, каб прызнаць беларускую лацінку гісторыка-культурнай каштоўнасцю, рэжым яе забараняе. Цяпер ён прапіхвае імперскую ідэалогію «братэрскіх сувязяў» асабліва ўпарта, прымушаючы дзяцей ад садкоў да ўніверсітэтаў слухаць хлусню сілавікоў і прапагандыстаў. Ідэя сцерці нашую памяць не прыйшла ім у галаву проста так. Яны разумеюць, што нашая гісторыя – гэта нашая прышчэпка супраць памылак мінулага і наш шанец на лепшую будучыню.
І зараз, калі рэжым спрабуе адабраць у нас нацыянальную ідэнтычнасць, каб пазбавіць нас свабоднай будучыні, мы павінны супраціўляцца. І яшчэ лепш ведаць свае карані, захоўваць праўду пра нашую краіну хаця б у сабе, а лепш – дзяліцца з іншымі.
Мая каманда падзялілася цэлым спісам беларускіх ініцыятываў, якія расказваюць сапраўдную гісторыю Беларусі. Многім пра гэтыя праекты распавялі іх дзеці школьнага ўзросту. А якія каналы вы глядзіце ці чытаеце, каб лепш даведацца гісторыю нашай краіны? Ці абмяркоўваеце яе з дзецьмі, якія могуць атрымліваць скажоную інфармацыю ў школе?»
- Вусы Скарыны
Instagram: https://www.Instagram.com/vusy_skaryny
Facebook: https://www.facebook.com/VusySkaryny
- Гісторыя Беларусі
Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory
- Belhistory
Facebook: https://www.facebook.com/belhistorycom
- Беларуская гісторыя
Instagram: https://www.instagram.com/histby/
- Гісторыя Беларусі | Альгерд ужо ня той
Instagram: https://www.instagram.com/historyjabielarusi/
- Back to Belarus
Instagram: https://www.instagram.com/backtobelarus/
Telegram: https://t.me/backtobelarus
- Гісторыя Беларусі
Instagram: https://www.instagram.com/bielarusianhistory/
- Палявая пошта
Instagram: https://www.instagram.com/poshtabel/
- Лыжка гісторыі
Instagram: https://www.instagram.com/belarusianhistory/
- «Гісторыя на Свабодзе»
YouTube: https://www.youtube.com/@svaboda-historyja/featured