• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Кіраўнік МЗС Аўстрыі прапанаваў перадаць у Гаагу доказы пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі

    06 чэрвеня, 2023

    Учора Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам.

    Яна перадала справаздачу НАУ пра датычнасць рэжыму Лукашэнкі і прадпрыемстваў, звязаных з Беларуськаліем, да вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў. Міністр прапанаваў перадаць доказы ў Міжнародны крымінальны суд для правядзення расследавання

    Асобна абмеркавалі сітуацыю з размяшчэннем ядзернай зброі ў Беларусі. Ціханоўская адзначыла, што гэта абсалютна недапушчальна, большасць беларусаў разумее, што размяшчэнне зброі незаконнае. І можа прывесці як да поўнай страты незалежнасці, так і да магчымага пераносу ваенных дзеянняў на беларускую тэрыторыю.

    Гаварылася і пра новы пакет санкцыяў з боку Еўрасаюза. Ціханоўская прапанавала пашырыць санкцыйны спіс суддзямі, пракурорамі, сілавікамі, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях.

    Апошнія навіны