У канферэнцыі акрамя Святланы Ціханоўскай прымуць удзел прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ, міністарка юстыцыі Літвы Эвеліна Дабравольска, кіраўнік Law and Democracy Centre Дайнюс Жалімас, а таксама спецдакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марын. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр прыме ўдзел у панэльнай дыскусіі з генпракурорамі Літвы і Польшчы. У Канферэнцыі таксама прымуць удзел прадстаўнікі Офіса і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.
- На Канферэнцыі абмяркуюць:
– рэпрэсіўную палітыку рэжыму Лукашэнкі і канкрэтныя прыклады злачынстваў супраць чалавечнасці;
– найбольш прыдатныя механізмы для дасягнення міжнароднага правасуддзя, у тым ліку стварэнне спецыяльнага міжнароднага трыбунала;
– працяг працы па распачынанні крымінальных справаў у межах універсальнай юрысдыкцыі.