Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Мецола выступілі на саміце жанчын-палітычных лідарак у Бруселі. «Барацьба беларускіх жанчын, якая пачалася ў 2020 годзе, не скончылася. Перамога беларусаў над дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі непазбежная. Перамога Украіны над расійскім рэваншызмам – пытанне часу і нашай салідарнасці. Перамога дэмакратыі над тыраніяй – нашая агульная задача і абавязак», – сказала Ціханоўская.
Таксама ў сваім выступе Ціханоўская заклікала падтрымліваць беларусак і беларусаў, якія змагаюцца за свабоду. Распавяла гісторыі Марыі Калеснікавай, Ніны Багінскай, Паліны Шарэнды-Панасюк, Вольгі Залатар, Кацярыны Андрэевай, Дар’і Лосік, Наталлі Суславай.
Беларуская лідарка пагаварыла з удзельнікамі саміту і асобна з украінскімі дэпутаткамі Вярхоўнай рады.