• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Таццяна Шчытцова: «Калі праца асветы працягваецца, тыранія не можа быць даўгавечнай»

    20 мая, 2023

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуке Таццяна Шчытцова запісала відэа да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня: «У нашым нацыянальным календары з’явілася новая памятная дата – Дзень палітвязня. Гэта дата не аб мінулым, гэта дата аб нашай сучаснасці». 

    Яна нагадала, што зараз сярод палітвязняў ёсць і непаўналетнія дзеці, студэнткі і студэнты: «Гэта цудоўныя дзяўчаты і юнакі. Разумныя, свабодалюбівыя, крэатыўныя і мэтанакіраваная, якія павінны былі б атрымліваць адукацыю і прафесійна развівацца, і тым самым развіваць нашу краіну. Аднак замест гэтага яны пазбаўлены волі па прыгаворы труслівых і помслівых дарослых і старых». 

    Узгадала і імёны вучоных, падагогаў, экспертаў і незалежных даследчыкаў: «Уладзімір Мацкевіч, Наталля Дуліна, Таццяна Вадалажская, Яўген Лівянт, Валерыя Касцюгова, Таццяна Кузіна, Святлана Хромава, Юры Бубноў – вось далёка няпоўны спіс людзей, якія з поўным правам можна назваць людзьмі асветы, але якія па волі узурпатара і яго абслугі прыгавораны да турэмных тэрмінаў».

    Таццяна Шытцова ўпэўнена, што калі ў грамадстве ёсць каму паказваць прыклад вольнага мыслення і калі праца асветы працягваецца, тыранія не можа быць даўгавечнай.

    Апошнія навіны