Адвакатаў у Беларусі з кожным днём робіцца ўсё менш. Прычыны – рэпрэсіі, павышаныя рызыкі, змены ў заканадаўства пра адвакатуру. За тры гады ў гэтай прафесіі стала на 500 чалавек менш.
Якая цяпер сітуацыя ў рэгіёнах і па ўсёй краіне? Ці зменіцца яна хуткім часам? Што рабіць беларусам і беларускам, каб атрымаць юрыдычную дапамогу? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.