Беларускія ініцыятывы падрыхтавалі актыўнасці і мерапрыемствы да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня. Задзіночанне беларускіх студэнтаў, РАДА і «Вясна», ByProsvet, Razam, Беларуская Рада Культуры, Белыя Халаты, Экадом і іншыя праекты правядуць стрымы, зборы сродкаў, пакажуць фільмы і шмат іншага.
Беларусы і беларускі замежжа арганізавалі акцыі па ўсім свеце, куды можа прыйсці кожны ахвочы. Месцы правядзення акцый можна знайсці на сайце «Вясны». Выходзьце заўтра на акцыі ў сваіх гарадах. Бярыце сцягі, плакаты і сімвал гэтага дня – жоўтую бірку, якой пазначаюць палітвязняў у турмах.
Каманда Офіса падрыхтавала спіс актыўнасцяў у падтрымку нашых герояў, якія можна знайсці тут. Напрыклад, вы можаце замяніць аватарку ў сацсетках на фота палітвязня, зрабіць данат у фонды дапамогі ці распавесці мясцовым СМІ пра нашых герояў. Падрабязную інфармацыю пра Дзень салідарнасці можна знайсці на сайце https://standwithbelarus.org/by.