Крысціна Рыхтэр: «Рада Еўропы прызнала факт незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Гэта стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням і прадуктыўнай працы дэмакратычных сілаў Беларусі.
Перадача ўкраінскіх дзяцей з тэрыторыі, акупаванай Расіяй, у Беларусь без індывідуальных медыцынскіх паказанняў і пісьмовай згоды кампетэнтных органаў зʼяўляецца незаконнай. Беларусь ратыфікавала Чацвёртую Жэнеўскую канвенцыю. Гэтая канвенцыя забараняе індывідуальнае або масавае гвалтоўнае перамяшчэнне або дэпартацыю абароненых асобаў, з акупаванай тэрыторыі на тэрыторыю дзяржавы, якая акупуецца, або ў любую іншую краіну, незалежна ад таго, акупаваная яна ці не, незалежна ад іх матываў. Нягледзячы на гэта, больш за тысячу ўкраінскіх дзяцей-сіротаў, у якіх няма сваякоў, здольных падтрымаць іх у цяжкі час вайны, былі вывезеныя ў Беларусь для так званага аднаўлення з акупаваных тэрыторый Украіны.
Доказы гэтых злачынстваў НАУ прадставіла ў дакладзе «Роля рэжыму Лукашэнкі і Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў незаконным перамяшчэнні і перавыхаванні ўкраінскіх дзяцей».
Спадзяемся, што гэты крок Рады Еўропы ў будучыні стане падставай для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за ваенныя злачынствы супраць Украіны».