У другі дзень Саміту Рады Еўропы Ціханоўская ўзяла ўдзел у пленарнай сесіі, сустрэлася на палях – з прэм’ерам Партугаліі, прэзідэнтам Фінляндыі, прэм’ерам Нідэрландаў, генеральным сакратаром Рады Еўропы, міністаркай замежных справаў Ісландыі, прэзідэнтам Міжнароднай канферэнцыі НДА пры Радзе Еўропы.
Падчас агульнай дыскусіі прадстаўнікоў дзяржаваў прэм’ер Люксембургу і міністар замежных справаў Іспаніі прывіталі Святлану Ціханоўскую, і яе ўдзел у Саміце. Таксама Ціханоўская правяла некалькі закрытых сустрэч, прысвечаных вызваленню палітвязняў і магчымаму размяшчэнню ядзернай зброі ў Беларусі. У выніковы дакумент Саміту была ўключаная згадка Беларусі, заклік падтрымліваць Кантактную групу паміж Радай Еўропы і дэмакратычнай супольнасцю Беларусі, сведчанні саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
Упершыню ў гісторыі Рада Еўропы, якая з’яўляецца міжурадавай арганізацыяй, супрацоўнічае з дэмакратычнай супольнасцю. Гэта сведчанне падтрымкі беларускаму народу, які ў 2020 выбраў дэмакратыю і Свабоду.