• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская і генсек Рады Еўропы абмеркавалі сумесную працу дэмсілаў з Радай Еўропы і трыбунал для Лукашэнкі

    17 мая, 2023

    На сустрэчы абмеркавалі наступныя крокі па ўключэнні дэмакратычнай супольнасці Беларусі ў Раду Еўропы і яе асобныя праграмы. У чэрвені запланаваная наступная сустрэча Кантактнай групы. У яе межах ужо быў рэалізаваны праект у падтрымку незалежных журналістаў. У бліжэйшы час адбудуцца мерапрыемствы для беларускіх юрыстаў, адвакатаў і моладзі. Праца Кантактнай групы будзе пашырацца. У выніковай дэкларацыі саміту згадваецца Кантактная група, а гэта значыць, што яе праца будзе мець інстытуцыйны і сістэмны характар. 

    Ціханоўская таксама распавяла пра супрацу з Венецыянскай камісіяй, навучальныя візіты для беларускіх юрыстаў і адвакатаў, абмен досведам у падрыхтоўцы законаў для новай Беларусі. Яна таксама падкрэсліла, што ўступ Беларусі ў Раду Еўропы з'яўляецца стратэгічным прыярытэтам для дэмакратычных сілаў Беларусі.

    Ціханоўская распавяла Марыі Бурыч пра апошнюю справаздачу НАУ пра саўдзел Лукашэнкі ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторыяў Украіны. Ціханоўская адзначыла, што правядзенне міжнароднага расследавання і стварэнне трыбуналу над Лукашэнкам з’яўляецца прыярытэтам для дэмакратычных сілаў.

    Апошнія навіны