2-4 траўня Святлана Ціханоўская будзе знаходзіцца з працоўным візітам у Ірландыі. Там яна атрымае Міжнародную ўзнагароду Tipperary, якая ўручаецца кожны год з 1983 года. Яе атрымліваюць палітыкі і грамадскія дзеячы, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у справы міру і прасоўвання правоў чалавека.
Падчас візіту Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ерам Ірландыі, спікерамі палатаў Парламента. Плануе наведаць месцы, звязаныя з Міжнароднай Чарнобыльскай праграмай, па якой тысячы дзяцей з Беларусі наведвалі Ірландыю.
- Святлана Ціханоўская будзе ўздымаць пытанні:
– рэабілітацыі для дзяцей рэпрэсаваных і палітвязняў, якія выходзяць з турмаў,
– змякчэння візавых абмежаванняў для беларусаў,
– далучэння Ірландыі да міжнароднай кампаніі супраць размяшчэння ядзернай зброі.