Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці канферэнцыі і прывітала ўдзельнікаў.
«Беларусы ў эміграцыі з кожным годам робяць усё больш на карысць новай Беларусі і, з 24 лютага 2022 года, робяць шмат для падтрымкі Украіны. Дзякуючы гэтаму ў замежжы з’яўляецца больш новых таленавітых і актыўных беларусаў і беларусак, якіх ужо ведаюць улады іншых краінаў.
Ад гэтага на нас з вамі – вялікая адказнасць. Бо мы зараз – голас 9 мільёнаў беларусаў. Беларусаў, якія знаходзяцца ў пастаянным страху за сваё жыццё, бо ў краіне кожны дзень праходзяць масавыя затрыманні. Беларусаў, якія не ведаюць, што будзе заўтра, ці праз тыдзень, бо з цяперашнім станам беларускай эканомікі людзі не жывуць, а выжываюць. Беларусаў, якія супраць вайны, супраць ядзернай зброі і супраць дыктатуры».
Праграму Канферэнцыі можна паглядзець тут, а задаць пытанні тут: @conf_bel_diaspora