Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў сітуацыю з Віктарам Бабарыкам і ціскам на палітзняволеных. Таксама ён расказаў, што робіць Святлана Ціханоўская, Офіс і Аб’яднаны Пераходны Кабінет:
«Як толькі мы атрымалі інфармацыю, а трошкі пазней і яе пацвярджэнне, мы пачалі дзейнічаць. Сітуацыя з Віктарам Бабарыкам – гэта не адзіны выпадак. Беларускія палітвязні падвяргаюцца сістэмнаму ціску, псіхалагічнаму, фізічнаму, утрымліваюцца ў нечалавечых умовах. І мы павінны звяртаць увагу міжнароднай супольнасці на гэта кожны дзень.
- Што мы хочам бачыць ад замежных партнёраў:
1. Выразную пазіцыю з асуджэннем.
2. Патрабаваць атрымаць доступ да Віктара Бабарыкі.
3. Дабівацца магчымасці для міжнародных арганізацыяў наведаць турмы, а таксама гаварыць з палітвязнямі.
4. Патрабаваць спыніць пераслед адвакатаў і забяспечыць палітвязням права на абарону».