Дагэтуль ні адвакаты, ні сваякі Віктара Бабарыкі не могуць убачыць, у якім ён цяпер стане. І такая сітуацыя не адзіная. Памагатыя Лукашэнкі сёння не ўсведамляюць наступствы гэтага ціску на палітвязняў. Зразумейце, пры любой змене сітуацыі Лукашэнка будзе ратаваць толькі сябе. Калі надыдзе час несці адказнасць, кожны, хто цяпер яго акружае, апынецца сам па сабе.
Сам па сабе будзе Алег Маткін, на якога Лукашэнка зваліць усю паўнату адказнасці за нечалавечыя ўмовы, у якіх утрымліваліся палітвязні.
Сам па сабе будзе Андрэй Швед, які будзе расплачвацца за ўсе абвінавачанні і запрошаныя тэрміны. Сам па сабе будзе Дзмітрый Гара, калі ўсе гэтыя расследаванні справядліва назавуць сфабрыкаванымі. Сам па сабе будзе Іван Кубракоў, бо за шматразовае перавышэнне паўнамоцтваў, катаванні і, як вынік, смерці звычайных грамадзянаў хтосьці павінен будзе адказаць.
Перамены ўсё роўна адбудуцца, але месцаў у самалёце не хопіць на ўсіх. Толькі вы самі можаце сабе дапамагчы. Пачынайце рабіць гэта зараз. Выходзьце з намі на сувязь. Дзяліцеся інфармацыяй. Зрабіце гэта не толькі дзеля сваёй будучыні, але і дзеля таго, каб заставацца чалавекам.