«37 гадоў таму здарыўся Чарнобыль. Беларусы вывучылі гэты ўрок і добра запомнілі, што такое ядзерная катастрофа. Але гэты ўрок не вывучылі дыктатары. Лукашэнка і Пуцін збіраюцца размясціць у Беларусі ядзерную зброю, якой у нашай краіне быць не павінна.
Рэжым настойвае на тым, што ён зможа кантраляваць ядзерную зброю. Але ён не здольны кантраляваць нават атамную электрастанцыю, якую збудавалі ў Астраўцы. Колькі інцыдэнтаў там ужо адбылося? Пяць? Дзесяць? Але мы ж разумеем, што для радыяцыі няма чыноў, зорачак і пагонаў – пацерпяць абсалютна ўсе.
Што можа зрабіць кожны з вас ужо цяпер? Чытаць незалежныя СМІ, каб ведаць праўду, якую замоўчвае рэжым. Расказваць сумленныя навіны сваім родным і блізкім, якія дагэтуль глядзяць тэлевізар і вераць усяму, што там кажуць.
Беларусы замежжа, выходзьце сёння на «Чарнобыльскі шлях» у сваіх гарадах. Будзьце голасам мільёнаў беларусаў, якія супраць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі».