Пасля стварэння дэпутацкай групы «Дэмакратычная Беларусь» у Бундэстагу ФРГ каманда Офіса Святланы Ціханоўскай пачала працаваць па стварэнні такіх груп у зямельных Ландтагах. Наўпрост зараз дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька і каардынатар народных амбасадаў Германіі Міхаіл Рубін знаходзяцца ў парламенце зямлі Гессен. Яны расказваюць, навошта ўжо зараз выбудоўваць партнёрскія адносіны з рэгіёнамі Германіі:
– Важна, каб людзей у Германіі – палітыкаў, лідараў думак – якія зацікаўленыя Беларуссю, было больш.
– Але важны не толькі людзі, але і рэсурсы. Іх можна накіраваць на развіццё Беларусі: стварэнне сумесных прадпрыемстваў, фінансаванне чарнобыльскіх, культурных і іншых праграм.
Падрабязней – у відэа.