Сёння Святлана Ціханоўская разам з дыпламатамі Польшчы, Літвы, Украіны, Эстоніі, ЗША, Фінляндыі, Ірландыі, Вялікабрытаніі ўсклалі кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» у Вільні. Гэты жэст прымеркаваны да 37-годдзя Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка.
Святлана Ціханоўская: «Мы павінны памятаць пра Чарнобыль. Гэта наш боль, але і важны ўрок. Чарнобыль паказаў нам, да якіх жахлівых наступстваў можа прывесці безадказная і непадсправаздачная улада. Няма нічога больш важнага, чым чалавечае жыццё».