– Падчас візіту Злучаныя Штаты аб’явілі аб запуску стратэгічнага дыялогу з дэмакратычнай Беларусі. Гэта значыць, што ўжо напрыканцы гэтага году дэмсілы фармалізуюць супрацу з урадам ЗША. Да дыялогу запросяць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Дэмсілы выпрацуюць стратэгію беларуска-амерыканскіх адносінаў, і адновяць усе кантакты, якія былі разбураныя Лукашэнкам.
– У бліжэйшыя некалькі месяцаў ЗША прызначаць спецпасланніка для супрацы з дэмакратычнымі сіламі. Ён будзе галоўнай кантактнай асобай паміж дэмакратычнай Беларуссю і Вашынгтонам.
– ЗША не падтрымліваюць змякчэнне санкцыяў на транзіт калійных угнаенняў праз краіны ЕС, над чым актыўна працуюць лабісты рэжыму.
– Нас запэўнілі, што ЗША захаваюць памер дапамогі Беларусі ў аб’ёме 30 мільёнаў долараў. Гэтыя грошы пойдуць на падтрымку незалежных СМІ, праваабаронцаў, НДА і рэпрэсаваных.
– У Кангрэсе пачалася праца над новым законам аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі. Гэты закон дапаможа зрабіць падтрымку ЗША больш сістэмнай і паслядоўнай.
Як прайшоў візіт Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета – глядзіце ў відэа.