Учора Святлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета наведала Бостан. Там яны былі ў Гарвардскім універсітэце, удзельнічалі ў адкрыцці еўрапейскай канферэнцыі, сустрэліся з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента, удзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця беларускага сцяга і сустрэліся з беларусамі
Асноўныя тэмы, якія ўздымаліся падчас сустрэчаў і выступаў:
– Стварэнне беларускай праграмы ў Гарвардзе, а таксама стыпендыі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. Ціханоўская прапанавала, каб адна з гэтых стыпендый мела імя Алеся Бяляцкага.
– План Маршала. Падчас выступу на канферэнцыі Ціханоўская ўзгадала, што План Маршала быў прыдуманы і распрацаваны ў тым ліку ў сценах Гарвардскага ўніверсітэта. І зараз новы План Маршала неабходны для Беларусі.
– Прыцягненне рэжыму да адказнасці. Падчас двухбаковай сустрэчы з Рабертай Метсолай абмеркавалі рэалізацыю рэзалюцыі Еўрапарламента, прыцягненне рэжыму да адказнасці праз міжнародны крымінальны суд і ўніверсальную юрысдыкцыю.
– Супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі. Ціханоўская адзначыла, што неабходна, каб яны блакавалі рэжымную прапаганду, дапамагалі незалежным медыям і супрацоўнічалі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.