Удзел бралі 38 паслоў з краінаў АБСЕ. Слуханні арганізавалі дэлегацыі Швецыі, ЗША, Літвы і Еўрапейскага Саюза. Ціханоўская выступіла з прамовай, у якой заклікала АБСЕ перазапусціць Маскоўскі механізм па Беларусі на тэму гуманітарнай катастрофы, масавых парушэнняў правоў чалавека і саўдзелу рэжыму ў вайне. Маскоўскі механізм дапаможа зрушыць справы па прыцягненні да адказнасці вінаватых у злачынствах.
Таксама Ціханоўская заклікала краіны, якія падтрымалі Венскі механізм у мінулым годзе, стаць частка міжнароднай кааліцыі ў падтрымку незалежнай Беларусі. Гэтая кааліцыя магла б працаваць па наступных напрамках:
1) дапамога дэмакратычнаму руху;
2) ціск на рэжым;
3) прыцягненне да адказнасці вінаватых у злачынствах;
4) дэлегітымізацыя рэжыму;
5) падрыхтоўка новай Беларусі.
Пасля Ціханоўскай выступілі амбасадары ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Літвы, Чарнагорыі. Чакаецца, што Маскоўскі механізм будзе запушчаны праз месяц. Кансультацыі пра стварэнне кааліцыі адбудуцца ў бліжэйшыя тыдні.