Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам аўстрыйскага парламента Вольфгангам Саботкам (Wolfgang Sobotka). Гэта была першая сустрэча палітыкаў. Святлана падзякавала аўстрыйскаму парламенту ў асобе спікера за непрызнанне рэжыму Лукашэнкі і падтрымку дэмакратычнай супольнасці, за парламенцкія ініцыятывы і рэзалюцыі з асуджэннем рэжыму і яго ролі ў вайне і за падтрымку незалежнасці дэмакратычнай Беларусі.
Яны абмеркавалі пытанні
— магчымасці стажыровак для беларусаў, якія маглі б атрымаць вопыт, неабходны ў будучай Беларусі;
— стварэння і афармлення ў парламенце Групы сяброў Беларусі, якая будзе займацца беларускім пытаннем на пастаяннай аснове.
Святлана Ціханоўская прапанавала аўстрыйскаму парламенту разгледзець магчымасць прыняцця рэзалюцыі аб прызнанні КДБ і ГУБАЗіку злачыннымі арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм — як гэта ўжо зрабіў Чэшскі парламент.
Таксама яна запрасіла спікера і ўвесь аўстрыйскі парламент далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка.