Там зроблена інсталяцыя разбомленых украінскіх дамоў, фатаграфіі знішчаных гарадоў, фатаграфіі, якія паказваюць мужнасць украінскіх байцоў. Было вельмі шмат беларускіх бела-чырвона-белых і ўкраінскіх жоўта-блакітных сцягоў. Эту выставу зрабіла ўкраінская дыяспара, але акцыю падтрымалі і шматлікія беларусы, якія жывуць у Аўстрыі. Ціхановская гаварыла з удзельнікамі. Яна выказала словы салідарнасці і падтрымкі ўкраінцам, якія там знаходзяцца. Удзельнікі акцыі цёпла прынялі і прывіталі Святлану Ціханоўскую, падарылі ёй ўкраінскі сцяжок.
Удзел у гэтым мерапрыемстве прынялі таксама прадстаўнікі ўкраінскага пасольства.