Сустрэча адбылася 23 лютага ў ратушы Вены. Гэта першая сустрэча Ціханоўскай і мэра. Удзел бралі таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары. Яны гаварылі пра падтрымку беларускай дыяспары ў Вене, арганізацыю мерапрыемстваў, кніжных выставаў, прысвечаных Беларусі.
Гаварылі таксама пра запуск абменаў ці рэзідэнцыяў для рэпрэсаваных беларускіх творцаў, падобныя праграмы ўжо існуюць у Грацы і Зальцбургу.
Таксама Ціханоўская папрасіла мэра падтрымаць дзеячоў беларускага рабочага руху і прафсаюзы. Мэр належыць да сацыял-дэмакратычнай партыі, і тэма працоўных — адзін з яго прыярытэтаў.
Ціханоўская заклікала мэра разглядзець магчымасць стажыровак для маладых беларусаў, бо гэты досвед дапаможа беларусам аднавіць дэмакратычныя інстытуты. Таксама Ціханоўская папрасіла мэра падтрымаць міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка.