Падчас візіту ў Святланы Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы з міністрам па справах Еўропы Леа Дачэрці, з Лордам спікерам Палаты Лордаў Джонам МакФолам, са спікерам Палаты Грамадаў Сэрам Ліндсі Харві Хойлам.
Святлана Ціханоўская сустрэнецца з беларускай дыяспарай, выступіць у каралеўскім інстытуце па бяспецы RUSI, наведае беларускую царкву і беларускую бібліятэку, якія знаходзяцца ў Лондане. Таксама Ціханоўская выступіць перад парламенцкім камітэтам, абмяркуе сітуацыю ў Беларусі з Барысам Джонсанам і лідарам лейбарысцкай партыі Кірам Стармерам.
Адной з галоўных падзеяў візіту будзе выступ Святланы Ціханоўскай перад выкладчыкамі, студэнтамі і слухачамі Кембрыджскага ўніверсітэта.