• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Крысціна Рыхтэр: «Дакументаў дастаткова – час пераходзіць да суда»

    20 сакавіка, 2023

    На мінулым тыдні Вярхоўны камісар па правах чалавека ААН прадставіў даклад пра становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года і пасля яе. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала гэты дакумент.

    «На першы погляд высновы даклада вельмі асцярожныя: «некаторыя з парушэнняў у Беларусі могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці». Але сутнасць у тым, што вызначэнне фактаў здзяйснення злачынства – прэрагатыва суда.

    Варта таксама звярнуць увагу на публікацыю даклада Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі. Гэты дакумент складзены на падставе сведчанняў сотні ахвяраў, якія знаходзіліся ў ЦІП на Акрэсціна ў перыяд з 9 па 14 жніўня 2020 года. Даклад дэталёва адлюстроўвае, як працаваў канвеер катаванняў.

    Высновы абодвух дакументаў не дазволяць проста так «перагарнуць старонку». А нядаўнія навіны пра выдачу Міжнародным крымінальным судом ордара на арышт Пуціна сведчаць пра тое, што збегчы ад правасуддзя не дапамагае нават статус кіраўніка ядзернай дзяржавы. На жаль, міжнародныя механізмы не такія аператыўныя, як хацелася б. Але прынцып няўхільнасці пакарання – гэта не пусты гук для дэмакратычнага свету. І раней ці пазней мы ўбачым вінаватых у жахлівых катаваннях на лаве падсудных».

    Апошнія навіны