• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла ў каралеўскім інстытуце па пытаннях бяспекі – RUSI

    09 сакавіка, 2023

    Гэта адзін з самых галоўных і прэстыжных экспертных цэнтраў, які займаецца вывучэннем геапалітыкі, міжнароднага міру і бяспекі, і асаблівую ўвагу прысвячае сітуацыі і вайне ва Украіне. Аўдыторыя RUSI – гэта палітыкі, чыноўнікі, дарадцы, спецыялісты ў справах абароны.

    Святлана Ціханоўская прачытала лекцыю на паўгадзіны, распавяла пра цяперашнюю ваенную і палітычную сітуацыю ўнутры краіны, агучыла лічбы і факты, якія сведчаць пра саўдзел рэжыму ў гэтай вайне, называла ў тым ліку факты абстрэлаў, выкарыстання інфраструктуры, падрыхтоўкі салдатаў, паставак зброі і ўзбраення расійскай арміі. 

    У сваім выступе яна закранала пытанні палітвязняў, сітуацыі ўнутры наменклатуры і элітаў, адносіны паміж Беларуссю і Украінай, а таксама падзялілася сваім бачаннем будучыні новай Беларусі. 

    Святлана Ціханоўская адзначыла, што:

    – Беларусь павінна правесці канстытуцыйную рэформу, каб дыктатура больш не паўтарылася;
    – Прыняць больш за 20 законапраектаў у прававой, палітычнай і эканамічнай сферах, у адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі;
    – Пачаць працэс выхаду з Саюзнай Дзяржавы з Расіяй і АДКБ, паколькі яны пагражаюць беларускай незалежнасці;
    – Прыкласці намаганні да прыцягнення вінаватых у злачынствах Лукашэнкі да адказнасці;
    – Выпрацаваць канцэпцыю і план нацыянальнага прымірэння ўжо пасля сыходу Лукашэнкі, каб вярнуць адзінства ў грамадства.

    Беларуская лідарка акрэсліла важнасць дапамогі Беларусі цяпер і адзначыла, што Брытанія магла б ужо зараз паспрыяць у падрыхтоўцы будучых кадраў для новай Беларусі праз павелічэнне стыпендыяў Chevening, а таксама арганізацыю стажыровак для маладых беларусаў ва ўрадавых парламенцкіх і недзяржаўных структурах.

    А таксама Вялікабрытанія магла б падтрымліваць і ацаніць праекты рэформаў, якія зараз рыхтуюцца экспертамі для новай Беларусі.

    Апошнія навіны